
15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" дасягнула дамоўленасці аб падпісанні кантракта з канадскім нападаючым Раянам Спунерам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.
30-гадовы форвард ужо выступаў за "зуброў" у сезонах 2019/2020 і 2020/2021, за 79 матчаў у джэрсі "Дынама" Спунер набраў 76 (16+60) балаў. Мінулы сезон ён правёў у екацярынбургскім "Аўтамабілісце", у складзе якога зарабіў 34 рэзультатыўныя балы ў 45 сустрэчах. З 2013 па 2019 гады нападаючы гуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе абараняў колеры "Бостана", "Рэйнджэрс", "Эдмантана" і "Ванкувера".
Раян Спунер стаў трэцім легіянерам, з якім падпісаны кантракт мінскім "Дынама" ў гэта міжсезонне. Раней склад сталічнага клуба папоўнілі канадцы Шон Лалонд і Брэндан Козун.-0-