Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 ліпеня 2022, 17:19

Канадскі хакеіст Джон Гілмар пераходзіць у мінскае "Дынама"

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла аб падпісанні кантракта з канадскім абаронцам Джонам Гілмарам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

На працягу двух мінулых сезонаў канадзец выступаў за маскоўскі ЦСКА, у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Гагарына. У рэгулярным чэмпіянаце-2021/22 Гілмар правёў 45 матчаў, дзе набраў 9 (1+8) балаў, яшчэ 3 (0+3) ачкі абаронца дабавіў у 14 матчах чэмпіёнскага плэй-оф. Усяго на рахунку канадца ў КХЛ 88 сустрэч і 22 (5+17) рэзультатыўныя балы.

Таксама Джон Гілмар мае вопыт выступлення ў Нацыянальнай хакейнай лізе. З 2017 па 2019-ы хакеіст згуляў 37 матчаў за "Нью-Ёрк Рэйнджэрс" і "Бафала Сэйбрз", адзначыўшыся 5 (2+3) ачкамі. Акрамя таго, у актыве абаронцы больш за 200 паядынкаў у АХЛ, а таксама тры гульні за зборную Канады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі