Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 18:43

Канадскі абаронца Стэфан Эліят згуляе за "Дынама-Мінск"

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канадскі абаронца Стэфан Эліят заключыў аднагадовы кантракт з ХК "Дынама-Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 16 гадоў навічок дэбютаваў у WHL за каманду "Саскатун" і правёў у ёй чатыры сезоны. У НХЛ замацавацца яму не ўдалося, а ў Еўропе абаронца згуляў за "Ак Барс" і шведскі ХВ-71. У 2018 годзе ў складзе зборнай Канады ён стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды. Пасля ігрок зноў спрабаваў замацавацца ў НХЛ, аднак летам прыняў прапанову "зуброў".

Два гады таму мінскае "Дынама" атрымала права ў КХЛ на Стэфана Эліята ў абмен на Роба Клінкхамера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі