Самер Макінташ. Фота sport5.by
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канадская плыўчыха Самер Макінташ устанавіла тры сусветныя рэкорды на працягу пяці дзён, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на TSN.
На канадскіх адборачных спаборніцтвах да чэмпіянату свету 2025 года Макінташ атрымала перамогу на 400-метроўцы комплексным плаваннем. Самер паказала час 4 мін 23,65 сек, амаль на секунду палепшыўшы ўласны рэкорд свету, устаноўлены год таму. У нядзелю, 8 чэрвеня, канадская спартсменка пабіла сусветнае дасягненне на дыстанцыі 400 м вольным стылем (3:54.18), а ў аўторак, 10 чэрвеня, перапісала лепшы рэзультат Кацінкі Хосу дзесяцігадовай даўнасці на 200-метроўцы комплексам (2:05.70).
"Выходзячы на старт, я разумела, што магу зрабіць нешта сапраўды асаблівае, паколькі знаходжуся, магчыма, у лепшай форме ў сваёй кар'еры. Сусветныя рэкорды ствараюцца, каб іх біць. За кожным пакаленнем ідзе новае, якое будзе ганяцца за гэтымі дасягненням. Перш чым я пайду са спорту, я хачу быць упэўнена, што паказала максімальна хуткія секунды", - сказала 18-гадовая плыўчыха.
Самер Макінташ з'яўляецца трохразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Парыжы, таксама ў яе актыве па чатыры залатыя ўзнагароды на чэмпіянатах свету на доўгай і кароткай вадзе.-0-