Фота з архіва
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя барцы Масквы і Магілёўскай вобласці трэці раз запар сустрэнуцца ў фінале "Лігі храбрых", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другім паўфінальным матчы трэцяга сезона прадстаўнікі расійскай сталіцы ўпэўнена перамаглі каманду Гродзенскай вобласці з лікам 19:11. У вырашальнай сустрэчы масквічы будуць сапернічаць з барцамі Магілёўскай вобласці, якія ў першым паўфінале ў мінскім Палацы барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя былі мацнейшыя за каманду Брэсцкай вобласці - 25:5.
У фінале мінулага сезона магіляўчане ва ўпартай барацьбе перамаглі маскоўскіх барцоў з рэзультатам 17:13, а ў дэбютным сезоне "Лігі храбрых" масквічы перамаглі магілёўскіх барцоў з такім жа лікам. Фінал і матч за трэцяе месца цяперашняга турніру, у якім сустрэнуцца зборныя Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, намечана правесці 1 лютага 2025 года ў Мінску.
На спаборніцтвах "Лігі храбрых" аб'яднаны тры віды барацьбы: вольная, грэка-рымская і жаночая. У склад кожнай каманды ўваходзяць па дзесяць спартсменаў. У агульны залік ідуць рэзультаты паядынкаў у трох відах. Турнір арганізаваны па сістэме з прамым выбываннем. У гэтым сезоне ў склады каманд уваходзяць юнакі і дзяўчаты 2007-2008 гадоў нараджэння, якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой.-0-