21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Прэзідэнта Беларусі стала першым фіналістам чарговага сезона Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на лёдзе "Алімпік-Арэны" ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы перамагла ў паўфінале зборную Брэсцкай вобласці з лікам 3:1 (2:1, 1:0, 0:0).

Пасля нічыёй у матчы рэгулярнага чэмпіянату (5:5) абодва сапернікі імкнуліся перамагчы і выйсці ў фінал. Гэта ўдалося прэзідэнцкай камандзе. У першым перыядзе гаспадары адразу захапілі ініцыятыву, і на 6-й мінуце Алег Антоненка вывеў іх наперад, але не прайшло і хвіліны, як Мікалай Мірончык усталяваў парытэт. І ўсё ж на перапынак лідарам пайшла прэзідэнцкая каманда: другую шайбу закінуў Павел Волчак, а ў самым пачатку другога перыяду Максім Парфеявец павялічыў перавагу - 3:1. У заключнай трэці матчу, нягледзячы на ўсе намаганні ігракоў абедзвюх каманд, рэзультат не змяніўся.

Лепшымі ігракамі сённяшняй сустрэчы прызнаны галкіпер пераможцаў Сцяпан Гарачэўскіх і абаронца брэстаўчан Яраслаў Масленікаў.
У другім паўфінальным паядынку хакеісты Мінскай вобласці будуць сапернічаць з гамяльчанамі.

На папярэднім этапе каманда Прэзідэнта атрымала перамогі над хакеістамі Магілёўскай вобласці (9:3), Гомельскай вобласці (12:2), Гродзенскай вобласці (10:5) і Віцебскай вобласці (12:6), а яшчэ дзве сустрэчы завяршыла ўнічыю з аднолькавым рэзультатам 5:5 - з хакеістамі Брэсцкай і Мінскай абласцей.

У мінулым сезоне лядовая дружына кіраўніка дзяржавы 16-ы раз стала пераможцам гэтых спаборніцтваў, перамогшы ў фінальнай серыі хакеістаў Мінскай вобласці. Па аднаму тытулу ў зборных Гомельскай і Мінскай абласцей.

Арганізатары хакейнага аматарскага турніру - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.-0-

Сёння на лёдзе "Алімпік-Арэны" ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы перамагла ў паўфінале зборную Брэсцкай вобласці з лікам 3:1 (2:1, 1:0, 0:0).

Пасля нічыёй у матчы рэгулярнага чэмпіянату (5:5) абодва сапернікі імкнуліся перамагчы і выйсці ў фінал. Гэта ўдалося прэзідэнцкай камандзе. У першым перыядзе гаспадары адразу захапілі ініцыятыву, і на 6-й мінуце Алег Антоненка вывеў іх наперад, але не прайшло і хвіліны, як Мікалай Мірончык усталяваў парытэт. І ўсё ж на перапынак лідарам пайшла прэзідэнцкая каманда: другую шайбу закінуў Павел Волчак, а ў самым пачатку другога перыяду Максім Парфеявец павялічыў перавагу - 3:1. У заключнай трэці матчу, нягледзячы на ўсе намаганні ігракоў абедзвюх каманд, рэзультат не змяніўся.

Лепшымі ігракамі сённяшняй сустрэчы прызнаны галкіпер пераможцаў Сцяпан Гарачэўскіх і абаронца брэстаўчан Яраслаў Масленікаў.У другім паўфінальным паядынку хакеісты Мінскай вобласці будуць сапернічаць з гамяльчанамі.