5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі 16-ы раз стала пераможцай Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў другім паядынку фінальнай серыі на лёдзе "Алімпік-Арэны" ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы выйграла ў серыі пасляматчавых булітаў у хакеістаў Мінскай вобласці з рэзультатам 6:5 (1:4, 1:0, 3:1, 0:0, 1:0).

Пасля нядаўняга паражэння ў першым матчы фіналу (1:5) хакеісты сталічнай вобласці былі настроены ўзяць рэванш і адразу пайшлі ў атаку. Сапернікі яўна не чакалі такога націску, ужо ў сярэдзіне першага перыяду каманда кіраўніка дзяржавы ўступала з лікам 1:4. Галявы дубль аформіў Арцём Каткавец, яшчэ па шайбе закінулі Ілья Бусілка і Павел Печур, а ў гаспадароў вызначыўся Аляксей Яфіменка.
Пасля перапынку прэзідэнцкая каманда зайграла значна мацней, і праз 2 мінуты Аляксей Шантыка скараціў адставанне да дзвюх шайбаў. Але дагнаць сапернікаў у другім перыядзе не ўдалося - на апошнім рубяжы абароны выдатна дзейнічаў Максім Шчапко. А вось у самым пачатку заключнай трэці матча і ён аказаўся бяссільны, прапусціўшы тры шайбы пасля дакладных кідкоў Яраслава Чупрыса, Алега Антоненкі і Максіма Парфеяўца. Упершыню аказаўшыся ў ролі даганяючых, намінальныя госці ўзялі тайм-аўт, пасля якога Арцём Каткавец аформіў хет-трык і зраўняў лік - 5:5. У авертайме гледачы не ўбачылі закінутых шайбаў, а ў серыі булітаў вырашальны кідок нанёс Андрэй Касціцын - 6:5 на карысць каманды кіраўніка дзяржавы.

Лепшымі ігракамі сённяшняй сустрэчы прызнаны Андрэй Касціцын і Арцём Каткавец. Прызы ім уручыў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка.
Лепшым бамбардзірам РХЛ аказаўся форвард чэмпіёнаў Андрэй Касціцын, у актыве якога 22 ачкі - 10 шайбаў і 12 рэзультатыўных перадач. Па выніках турніру лепшым варатаром 18-га сезона РХЛ стаў Максім Шчапко, яго таварыш па камандзе Аляксандр Кудраўцаў прызнаны лепшым абаронцам, а Максім Парфеявец названы лепшым нападаючым спаборніцтваў. Узнагароды лаўрэатам турніру ўручылі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч.

У паядынку за трэцяе месца каманда Гродзенскай вобласці ўпэўнена перайграла на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці - 5:1.
На першым этапе цяперашніх спаборніцтваў дружына кіраўніка дзяржавы перамагла хакеістаў Гродзенскай вобласці (10:3), Гомельскай вобласці (5:2), Брэсцкай вобласці (8:2), Віцебскай вобласці (10:4), Мінскай вобласці (3:2) і Магілёўскай вобласці (8:7). У паўфінале былі абыграны хакеісты магілёўскага рэгіёна (9:3).
Прэзідэнцкая каманда 16-ы раз стала пераможцай гэтых спаборніцтваў. Па адным тытуле ў зборных Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатары хакейнага аматарскага турніру - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.-0-

Фота Сяргея Шэлега, Яна Гарбанюка, Андрэя Стасевіча