Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2020, 19:02

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" 28 студзеня сустрэнецца з журналістамі ў прэс-цэнтры БЕЛТА

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя з кіраўніком і пілотамі экіпажаў беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" па выніках выступлення ў ралі-рэйдзе "Дакар" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 28 студзеня ў 11.00.

Другі раз у гісторыі беларусы занялі прызавое месца на "Дакары". Экіпаж Сяргея Вязовіча падняўся на подыум з ганаровай бронзай. Пераможцам стаў экіпаж расіяніна Андрэя Каргінава, на другім месцы - яго партнёр па камандзе Антон Шыбалаў. МАЗ Аляксея Вішнеўскага завяршыў "Дакар" на восьмай пазіцыі. Аляксандр Васілеўскі прыйшоў да фінішу 12-м.

Раней экіпаж Сяргея Вязовіча ўжо станавіўся прызёрам "Дакара". У 2018 годзе беларусы прывезлі серабро прэстыжнага ралі-рэйду. У тым жа годзе МАЗ прыйшоў першым на Turkmen Desert Race, а ў 2019-м стаў чэмпіёнам Morocco Desert Challenge.

Аб выпрабаваннях і складанасцях гонкі, аб атрыманым вопыце і планах на будучыню раскажуць на сустрэчы з журналістамі лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, пілоты Аляксандр Васілеўскі і Аляксей Вішнеўскі і намеснік начальніка каманды па тэхнічных пытаннях Рыгор Пацкевіч.

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі