Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 студзеня 2019, 15:27

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" 23 студзеня сустрэнецца з журналістамі ў прэс-цэнтры БЕЛТА

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя з кіраўніком і пілотамі экіпажаў беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" па выніках выступлення на ралі-рэйдзе "Дакар" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 23 студзеня ў 11.00.

Гэтымі днямі скончыўся адзін з самых прэстыжных ралі-рэйдаў у аўтамабільным спорце - "Дакар". Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" завяршыла гонку ў першай дзясятцы самых хуткіх грузавікоў. Лепшы вынік сярод беларусаў паказаў МАЗ Сяргея Вязовіча, які заняў шостае месца ў агульным заліку. Па прызнанні саміх гоншчыкаў, "Дакар-2019" стаў самым складаным за ўсю гісторыю ўдзелу беларускай каманды ў ралі-рэйдзе, а беларускія МАЗы праявілі сябе як адны з самых трывалых грузавікоў на планеце.

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічала ў ралі-рэйдзе "Дакар" ужо восьмы раз. Марафон прайшоў па тэрыторыі Перу. За 11 дзён гоншчыкі пераадолелі амаль 5 тыс. км па пустынях, горных уцёсах і высахлых рэчышчах рэк.

Аб выпрабаваннях і складанасцях гонкі, аб атрыманым вопыце і планах на будучае раскажуць на сустрэчы з журналістамі лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, пілоты Аляксандр Васілеўскі і Аляксей Вішнеўскі і намеснік начальніка каманды па тэхнічных пытаннях Рыгор Пацкевіч.

У прэс-канферэнцыі таксама прыме ўдзел намеснік генеральнага дырэктара - камерцыйны дырэктар ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ" Генадзь Скітаў.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапрадныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі