Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 сакавіка 2022, 16:04

Каманда Беларусі выйграла змешаную эстафету на ЧР па біятлоне

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая каманда Беларусі ў складзе Ірыны Лешчанка, Ганны Сола, Дзмітрыя Лазоўскага і Мікіта Лабастава выйграла змешаную эстафету на чэмпіянаце Расіі па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стартавы этап першы беларускі квартэт закончыў толькі 8-м - Ірына Лешчанка зайшла на адзін штрафны круг і перадала эстафету з адставаннем ад лідара 1 мін. 14 сек. Ганна Сола ў сваю чаргу падняла каманду на 4-е месца, Дзмітрый Лазоўскі закончыў свой адрэзак 3-м. На заключны этап Мікіта Лабастаў адправіўся за 42 сек. ад лідара, аднак з апошняга агнявога рубяжа спартсмен адыходзіў першым. Пераможную пазіцыю Лабастаў не аддаў, на фінішы апярэдзіўшы прадстаўніка другой каманды ХМАА на 10 сек. Трэцяе месца заняла зборная Масквы.

Другая чацвёрка з Беларусі ў складзе Адэліны Сабітавай, Юліі Кавалеўскай, Сцяпана Данілава і Івана Тулаціна фінішавала на апошнім, 15-м месцы, з двума кругамі штрафу, уступіўшы пераможцам восем з палавінай мінут.

Чэмпіянат Расіі па біятлоне ў Цюмені прадоўжыцца 2 красавіка - у суботняй праграме жаночая эстафера (пачатак ў 9.00) і мужчынскі мас-старт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі