Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 снежня 2022, 14:50

Калядны турнір па армрэслінгу пройдзе ў БДУ

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калядны турнір па армрэслінгу пройдзе 17 снежня ў спарткомплексе "Універсітэцкі" БДУ. Мерапрыемства прысвечана памяці заслужанага трэнера Беларусі Віктара Кавалёва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Спаборнічаць будуць больш за 70 спартсменаў з Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Магілёва, Нясвіжа, Глыбокага, Мазыра, Бабруйска і інш. Сярод удзельнікаў як прафесіяналы, так і аматары розных узростаў і прафесій. Спаборніцтвы пройдуць у рамках шасці мужчынскіх і трох жаночых вагавых катэгорый: 63 кг, 70 кг, 78 кг, 86 кг, 95 кг і больш; 55 кг, 63 кг і больш адпаведна.

У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел загадчыца кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ Юлія Маслоўская, старшыня Беларускай федэрацыі армрэслінга Валерый Бабук і начальнік спартыўнага клуба ВНУ Дзяніс Салаўёў. Арганізатарамі турніру выступаюць БДУ і Беларуская федэрацыя армрэслінга.

Віктар Фёдаравіч Кавалёў (1928-2013) - майстар спорту па цяжкай атлетыцы, пяціразовы чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў, уладальнік 12 нацыянальных рэкордаў, сярэбраны прызёр Усесаюзнага конкурсу асілкаў, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, суддзя міжнароднай катэгорыі па цяжкай атлетыцы і гіравым спорце, заслужаны работнік БДУ. На працягу многіх гадоў быў старшынёй Федэрацыі цяжкай атлетыкі і сілавых відаў спорту Беларусі. З 1961 года працаваў у БДУ старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту.

На Еўрапейскім чэмпіянаце штангістаў-ветэранаў у Венгрыі ў 1999 годзе заваяваў золата, а ў французскім Бардо ў 2003 годзе чацвёрты раз стаў найлепшым у сваёй намінацыі ў Еўропе і падняўся на самую высокую прыступку п'едэстала гонару ў самай шаноўнай узроставай катэгорыі 75-80 гадоў у вазе да 94 кг. Трэнер-наватар выхаваў шэраг спартсменаў-цяжкаатлетаў і сілавікоў, чэмпіёнаў і рэкардсменаў свету, Еўропы, СССР і Беларусі, больш за 80 майстроў спорту і майстроў спорту міжнароднага класа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі