25 студзеня, Орша /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Каля 300 спартсменаў з шасці краін удзельнічаюць у XXII міжнародным шахматным турніры "Орша-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Шахматныя баталіі праходзяць у Лядовай арэне і прадоўжацца да 28 студзеня. "Турнір сабраў каля 300 удзельнікаў з шасці краін. Палова з іх - гэта беларусы, таксама ёсць шмат удзельнікаў з Расіі, прысутнічаюць прадстаўнікі Казахстана, Германіі і іншых дзяржаў. Узроставыя групы ўдзельнікаў пачынаюцца ад 5-гадовага ўзросту і заканчваюцца катэгорыяй 60+. Па выніках турніру вызначацца пераможцы як у асабістым першынстве, так і ў камандным заліку. Усяго тут прадстаўлена 11 каманд", - расказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Лебедзеў, адзначыўшы, што кожны спартсмен настроены на перамогу, і на 64 клетках ідуць сапраўдныя бітвы.
Самаму юнаму ўдзельніку турніру - Давіду Гуляну з Расіі - усяго пяць гадоў. Вядомым прадстаўніком старэйшага пакалення выступае міжнародны гросмайстар Раіса Эйдэльсан з Віцебска. Яна таксама праводзіць сёння сеанс адначасовай гульні для малодшых спартсменаў. Усяго ў спаборніцтвах прымаюць удзел тры гросмайстры з міжнародным імем.
"Наш турнір з'яўляецца для многіх шахматыстаў першым крокам у вялікія перамогі. Тут ёсць тыя, хто ў свае юныя гады ўжо маюць кубкі еўрапейскіх і сусветных турніраў, і нават складана падлічыць, колькі іх. Практычна ўся зборная Беларусі па шахматах прайшла праз спаборніцтвы ў Оршы. Наш турнір дае моцны штуршок для далейшага росту", - падкрэсліў Анатоль Лебедзеў.
Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Беларуская федэрацыя шахмат, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках, Аршанскі райвыканкам.-0-