Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2019, 10:39

"Ювентус" атрымаў валявую перамогу над "Лакаматывам", "Манчэстэр Сіці" разграміў "Аталанту" ў Лізе чэмпіёнаў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маскоўскі "Лакаматыў" уступіў футбалістам турынскага "Ювентуса" з лікам 1:2 у Лізе чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы ў гасцях у лідара італьянскай серыі А, падапечным Юрыя Сёміна давялося шмат абараняцца. Адбіўшы націск гаспадароў, масквічы правялі вострую контратаку, і на 30-й хвіліне Аляксей Міранчук адкрыў лік.

Пасля перапынку "Юве" цалкам валодаў ініцыятывай, але толькі бліжэй да канца сустрэчы змог дабіцца поспеху: на 77-й і 79-й хвілінах двойчы запар вызначыўся Паўла Дзібала.

У іншым паядынку групы D іспанскі "Атлетыка" абыграў у Мадрыдзе нямецкі "Баер" з Леверкузена з лікам 1:0 дзякуючы голу Альвара Мараты на 78-й хвіліне гульні. Становішча каманд пасля трох тураў: "Атлетыка" - 7 ачкоў, "Ювентус" - 7, "Лакаматыў" - 3, "Баер" - 0.

Чэмпіён Украіны данецкі "Шахцёр", які выступае ў квартэце С, у Харкаве згуляў унічыю з харвацкім "Дынама" з Заграба - 2:2. Лідар гэтай групы англійскі "Манчэстэр Сіці" ў сябе дома гуляў з аўтсайдарам італьянскай "Аталантай" з Бергама і прапусціў мяч на 28-й хвіліне, калі ўкраінскі легіянер гасцей Руслан Маліноўскі рэалізаваў пенальці. Гаспадары нядоўга былі ў ролі даганяючых: на 34-й хвіліне аргенцінскі форвард Серхіа Агуэра аднавіў парытэт, а яшчэ праз 4 хвіліны ён жа з пенальці забіў свой другі гол. Другі тайм стаў бенефісам Рахіма Стэрлінга, які, аформіўшы хет-трык, давёў справу да разгрому - 5:1. Становішча каманд: "Манчэстэр Сіці" - 9, "Шахцёр" - 4, "Дынама" - 4, "Аталанта" - 0.

Рэзультаты сустрэч у іншых групах:

А - "Бруге" (Бельгія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - 0:5, "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - 0:1. Турнірнае становішча: "Пары Сен-Жэрмен" - 9, "Рэал" - 4, "Бруге" - 2, "Галатасарай" - 1.

В - "Алімпіякас" (Пірэй, Грэцыя) - "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - 2:3, "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія) - 5:0. Турнірнае становішча: "Баварыя" - 9, "Тотэнхэм" - 4, "Црвена Зорка" - 3, "Рэал" - 1, "Галатасарай" - 1.

У астатніх групах паядынкі 3-га тура пройдуць сёння вечарам:

Е - "Зальцбург" (Аўстрыя) - "Напалі" (Італія), "Генк" (Бельгія) - "Ліверпуль" (Англія). Турнірнае становішча: "Напалі" - 4, "Ліверпуль" - 3, "Зальцбург" - 3, "Генк" - 1.

F - "Інтэр" (Мілан, Італія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Славія" (Прага, Чэхія) - "Барселона" (Іспанія). Турнірнае становішча: "Барселона" - 4, "Барусія" - 4, "Славія" - 1, "Інтэр" - 1.

G - "Лейпцыг" (Германія) - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія), "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія) - "Ліён" (Францыя). Турнірнае становішча: "Зеніт" - 4, "Ліён" - 4, "Лейпцыг" - 3, "Бенфіка" - 0.

Н - "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды) - "Чэлсі" (Лондан, Англія), "Ліль" (Францыя) - "Валенсія" (Іспанія). Турнірнае становішча: "Аякс" - 6, "Чэлсі" - 3, "Валенсія" - 3, "Ліль" - 0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі