Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2019, 16:47

Юрый Шчарбацэвіч заваяваў серабро спаборніцтваў па кулявой стральбе на II Еўрапейскіх гульнях

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Юрый Шчарбацэвіч стаў сярэбраным прызёрам на турніры па кулявой стральбе II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У кваліфікацыйным раўндзе стральбы з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў на 50 м беларускі спартсмен набраў трэцюю суму балаў. У фінальным раўндзе Юрый Шчарбацэвіч да апошняга змагаўся за золата з расійскім стралком Сяргеем Каменскім, але ўсё ж застаўся на другой падагульняючай пазіцыі. Бронза ў актыве венгра Іштвана Пені.

Раней у ціры імя маршала С.Цімашэнкі ў спаборніцтвах жанчын у стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м чэмпіёнкай стала грачанка Ганна Каракакі. Серабро заваявала швейцарка Хайдзі Дытхельм, бронза ў балгаркі Антаанэты Боневай. Беларускія спартсменкі ў гэтым відзе праграмы ў фінал не прайшлі - Вікторыя Чайка заняла 21-е месца, Кацярына Кручанок апынулася на 27-й пазіцыі.

Пазней без удзелу беларусаў мужчыны вызначаць прызёраў у скораснай стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м.

Турнір майстроў кулявой стральбы завершыцца 28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі