Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2020, 15:21

Юрг Шталь: створаная ў Беларусі інфраструктура дасць магчымасць праводзіць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Швейцарскай алімпійскай асацыяцыі Юрг Шталь адзначыў поспех ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску і наяўнасць у беларусаў вопыту і інфраструктуры для правядзення новых міжнародных спартыўных мерапрыемстваў самага высокага ўзроўню. Аб гэтым ён сказаў на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі Віктарам Лукашэнкам у Лазане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Юрг Шталь таксама адзначыў, што ён знаёмы з дасягненнямі беларускіх атлетаў на буйных міжнародных стартах у біятлоне, хакеі, мастацкай гімнастыцы і зацікаўлены ў развіцці спартыўных сувязей паміж дзвюма краінамі. Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне паміж алімпійскімі камітэтамі. Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што на ІІІ зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях беларускія атлеты заваявалі дзве ўзнагароды: залаты медаль у хакеі 3х3 і бронзавы - у біятлоне. У сустрэчы прымалі ўдзел генеральны сакратар НАК Беларусі Паліна Галавіна і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Павел Мацукевіч.

Беларуская дэлегацыя ў ходзе візіту ў Лазану азнаёміцца са спартыўнымі аб'ектамі ІІІ зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў, наведае спаборніцтвы і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі