
Фота ФК "Дынама-Брэст"
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" аб'явіў склад новага трэнерскага штаба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У яго ўвайшлі Аляксандр Юрэвіч, Сяргей Нікіфарэнка і Вадзім Ласоўскі. Яны рыхтуюць каманду да дамашняга матчу 5-га тура чэмпіянату Беларусі з барысаўскім БАТЭ, які адбудзецца 23 красавіка.
На старце новага сезона брастаўчане пацярпелі паражэнні ва ўсіх чатырох праведзеных паядынках чэмпіянату Беларусі, не забіўшы ніводнага гола і прапусціўшы 7 мячоў у свае вароты. Пасля гэтага правалу галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Ігар Крывушэнка па ўзгадненні з кіраўніцтвам клуба пакінуў каманду.-0-