Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2025, 17:15

Юрчык узначаліў Беларускую федэрацыю стралковага спорту
 

Васіль Юрчык. Фота НАК Беларусі
Васіль Юрчык. Фота НАК Беларусі
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай федэрацыі стралковага спорту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Новым старшынёй грамадскай арганізацыі стаў Васіль Юрчык - начальнік аддзела міжнародных адносін НАК Беларусі, які раней займаў пасаду намесніка кіраўніка БФСС.

Ганаровай граматай НАК быў узнагароджаны Сяргей Дудко, які ўзначальваў Беларускую федэрацыю стралковага спорту з 2021 па 2025 год.

Таксама ў ходзе справаздачна-выбарнай канферэнцыі дэлегаты выбралі склад адміністрацыйнага савета і рэвізійнай камісіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі