Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2021, 12:36

Юныя валейбалісты ЦАР Жлобіна выйгралі "Мяч над сеткай"

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя валейбалісты Цэнтра алімпійскага рэзерву Жлобіна выйгралі дамашні "Фінал чатырох" дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай" сярод удзельнікаў 2009 года нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На шляху да перамогі дружына ЦАР Жлобіна атрымала тры вікторыі і зарабіла дзевяць ачкоў. Другое месца занялі юныя спартсмены з СДЮШАР ВК "Мінск". У сталічнага калектыву дзве перамогі і чатыры ачкі. Замкнула тройку мацнейшых дружына СДЮШАР "Энергія" з Гомеля з адной перамогай і чатырма ачкамі. Чацвёртая пазіцыя ў падагульняючым пратаколе ў каманды ДЮСШ з горада Паставы, якая так і не змагла спазнаць смак перамогі на названым турніры.

Лепшымі ігракамі каманд былі прызнаны: Максім Скарабагатаў (ЦАР Жлобіна), Артур Янушкевіч (СДЮШАР ВК "Мінск"), Павел Нямцоў (СДЮШАР "Энергія" Гомель), Раман Лемянкоў (ДЮСШ Паставы).

У сезоне 2020/2021 у дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе "Мяч над сеткай" прыняло ўдзел 80 каманд з усіх рэгіёнаў краіны.

"Мяч над сеткай" дапамагае на ранніх этапах знаходзіць таленавітых валейбалістаў, а таксама дае дзецям бясцэнны спаборніцкі вопыт. Па сутнасці, гэта дзіцячы варыянт чэмпіянату краіны з усімі атрыбутамі дарослага. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя валейбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі