Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2022, 09:03

Юныя хакеісты Гомельскай і Бранскай абласцей сустрэнуцца на лёдзе ў гонар Дня народнага адзінства

15 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Таварыскі турнір па хакеі з шайбай сярод каманд Гомельскай і Бранскай абласцей пройдзе 16-18 верасня ў Гомелі ў гонар Дня народнага адзінства, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Турнірныя сустрэчы адбудуцца ў Лядовым палацы. На адну з буйнейшых у краіне пляцовак выйдуць беларускія і расійскія юніёры 2005-2006 гадоў нараджэння. Свой узровень на дружалюбных стартах прадэманструюць тры каманды. Адкрые турнір 16 верасня гульня гомельскай і жлобінскай каманд. 17 верасня згуляюць Гомель і Бранск. У фінальны дзень пазмагаюцца на лёдзе Бранск і Жлобін.

Таварыскі турнір праводзіцца для развіцця і далейшай папулярызацыі хакея з шайбай у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Таксама такія сустрэчы даюць магчымасць арганізаваць правядзенне вольнага часу для дзяцей, падлеткаў і моладзі, важныя яны і для прыцягнення да актыўных заняткаў хакеем і ўмацавання здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі