Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2021, 18:01

Юныя гандбалісты Мінска сталі пераможцамі фіналу "Імклівага мяча"

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся фінальны этап спаборніцтваў юных гандбалістаў "Імклівы мяч - 2021", у якіх гулялі юнакі і дзяўчаты 2007-2008 гадоў нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У вырашальным паядынку спаборніцтваў юнакоў першая каманда Мінска ўзяла верх над другой сталічнай дружынай з лікам 31:21. У гульні за бронзавыя ўзнагароды камандам Гродзенскай і Брэсцкай абласцей не хапіла асноўнага часу - была зафіксавана нічыя 24:24. У авертайме лепш згулялі гродзенскія спартсмены, якія выйгралі з перавагай два мячы - 31:29.

У дзяўчат у фінале гандбалісткі каманды "Мінск-1" перамаглі саперніц з Мінскай вобласці з лікам 28:26. Бронзу заваявалі гандбалісткі Магілёўскай вобласці, якія абыгралі ў матчы за 3-е месца прадстаўніц Гомельскага рэгіёна - 26:20.

У час урачыстай цырымоніі закрыцця фінальнага турніру пераможцаў і прызёраў узнагародзілі мэтр беларускага гандбола заслужаны трэнер Савецкага Саюза і Беларусі Спартак Мірановіч, кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка, прадстаўнікі міністэрстваў спорту і турызму, адукацыі, Мінгарвыканкама, Беларускай федэрацыі гандбола і БРСМ.

Спаборніцтвы будучых гандбольных зорак праводзяцца з 2007 года. Па традыцыі яны праводзяцца ў тры этапы: спачатку раённыя і гарадскія адборачныя турніры, пераможцы якіх атрымліваюць права згуляць у фінальным этапе, прычым кожны год ён праводзіцца ў розных рэгіёнах краіны для папулярызацыі гандбола.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца спецыяльнымі прызамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, кубкамі, медалямі і дыпломамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі