Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2021, 09:00

Юныя футбалісты згуляюць у таварыскім матчы з "Дынама-Брэст"

9 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. На асноўным полі абласнога спартыўнага комплексу "Брэсцкі" сёння ў таварыскім матчы згуляюць "Дынама-Брэст" і мясцовыя выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па рабоце з балельшчыкамі футбольнага клуба Дзмітрый Міц.

"Мара кожнага дзіцяці - згуляць на асноўным полі, тым больш супраць вопытных футбалістаў. У гэтым і пасыл - падарыць дзецям эмоцыі. Магчыма, нехта атрымае большы стымул трэніравацца, каб дасягнуць спартыўных вынікаў. А футбалістам хочам нагадаць, што дзеці з'яўляюцца ім самымі адданымі і заўзятымі балельшчыкамі", - адзначыў Дзмітрый Міц.

У акцыі прымуць удзел выхаванцы ДЮСШ да 12 гадоў. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00. Арганізуюць яго максімальна набліжаныя да атмасферы вялікага футбола. У распараджэнні юных спартсменаў будзе асноўнае поле брэсцкага стадыёна. Там для іх настаўнікі правядуць трэніровачныя заняткі. Будзе іграць музыка, як на размінцы асноўнай каманды, уключаць і асвятленне. Кульмінацыяй вечара стане таварыскі матч паміж выхаванцамі спартшколы і дынамаўцамі. Адначасова на газон выйдуць 80 дзяцей і 11 ігракоў галоўнай каманды.

Арыенціровачна спарынг пачнецца ў 19.00. Уваход на стадыён будзе свабодным для ўсіх жадаючых.

Калі акцыя спадабаецца юным футбалістам, то яе плануюць арганізаваць зноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі