Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2021, 11:37

Юныя беларускія тэнісісты паспаборнічаюць за "Залатую ракетку"

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап другога рэспубліканскага каманднага турніру па тэнісе "Залатая ракетка" пройдзе ў мінскім Палацы тэніса з 11 па 13 сакавіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За ўзнагароды паспаборнічаюць чатыры каманды, у складзе якіх хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце да 12 гадоў: сталічныя "Авантэ Клаб" і СДЮШАР "Змена", Гродзенская ДЮСШ тэніса і Магілёўскі гарадскі ФСК. Яны правядуць аднакругавы турнір, па выніках якога вызначацца чэмпіён і прызёры.

Папярэдні этап гэтых спаборніцтваў з удзелам васьмі каманд завяршыўся ў кастрычніку 2020 года, а фінал у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй вырашана было перанесці на сакавік 2021 года.

Турнір "Залатая ракетка" праводзіцца ў мэтах прапаганды спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя дзяцей і падлеткаў, далучэння іх да здаровага ладу жыцця, выяўленне мацнейшых каманд па тэнісе ў рэгіёнах краіны, а таксама перспектыўных маладых тэнісістаў, павышэнне ўзроўню майстэрства юных спартсменаў, атрыманне імі вопыту выступлення ў камандных спаборніцтвах, масавае развіццё і папулярызацыя тэніса ў рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. Турнір праходзіць другі раз, пераможцам першага турніру стала каманда САЦ "Тэніс у Сонечным".

Арганізатарамі спаборніцтваў юных тэнісістаў з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская тэнісная федэрацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі