Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія юніёркі выйгралі чатыры медалі ў асобных відах на другім этапе Кубка мацнейшых па мастацкай гімнастыцы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Міжнародныя спаборніцтвы з удзелам грацый з васьмі краін праходзяць у Акадэміі "Нябесная грацыя" ў Сірыусе Краснадарскага края. У дзённай праграме 18 чэрвеня адбыліся фіналы ў асобных відах сярод юніёрак. У практыкаванні з мячом серабро ўзяла беларуска Маргарыта Журовіч, тройку прызёраў замкнула яе суайчынніца Вера Канапацкая, якая таксама заняла тры чацвёртыя месцы (абруч, булавы, стужка).
Акрамя таго, двухразовымі прызёрамі турніру сталі выхаванкі СДЮШАР БФСТ "Дынама" Мілана Барысёнак, Маргарыта Качаткова, Марыя Бурак, Апалінарыя Груздава і Хрысціна Сарачынская - у актыве нашых грацый бронзавыя медалі ў кампазіцыі з пяццю абручамі і ў практыкаванні з пяццю парамі булаў. Праграму другога этапу Кубка мацнейшых па мастацкай гімнастыцы завершаць фіналы ў сеніёрак.-0-