Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2025, 11:41

Юныя беларускія футбалісты абыгралі равеснікаў з "Зеніта" ў розыгрышы Кубка дружбы
 

Фота з архіва
Фота з архіва
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды акадэміі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" атрымалі перамогу над выхаванцамі акадэміі піцерскага "Зеніта" ў розыгрышы Кубка дружбы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Турнір з удзелам каманд трох узростаў праходзіў у два этапы - спачатку ў Мінску, а потым у Санкт-Пецярбургу. У процістаянні каманд 2010 года нараджэння беларусы дома перамаглі з рэзультатам 2:1 і 1:0, а ў гасцях уступілі 0:2 і згулялі ўнічыю - 1:1. У гульнях футбалістаў на год старэйшых у Мінску сапернікі абмяняліся перамогамі: спачатку выйгралі гаспадары - 2:1, а потым зенітаўцы - 3:0. У піцерскім манежы беларусы прайгралі - 1:6, а потым зной выйгралі з лікам 2:1. Самымі напружанымі аказаліся паядынкі каманд 2008 года нараджэння. Беларускія футбалісты ў сябе дома абыгралі сапернікаў з рэзультатам 2:0 і разышліся мірам - 1:1, а ў Санкт-Пецярбургу былі зафіксаваны дзве нічыі - 0:0 і 3:3.

Па выніках усіх сустрэч у актыве каманд акадэміі АБФФ 19 ачкоў (5 перамог, 4 нічыі, 3 паражэнні), а ў "Зеніта" 13 балаў (3,4,5). Уладальнікамі індывідуальных прызоў у складах беларускіх зборных сталі Кірыл Салянік, Мікіта Цішкоў і Уладзіслаў Фяжэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі