Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2022, 10:40

Юныя беларускія футбалісткі выйшлі ў лігу А чэмпіянату Еўропы

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяўчаты з юніёрскіх зборных Беларусі па футболе заваявалі пуцёўкі ў лігу А кваліфікацыі першынства Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У грузінскім Руставі каманда, складзеная з 19-гадовых футбалістак, 10 кастрычніка разграміла равесніц з Грузіі з лікам 4:0. Да гэтага ў 6-й групе лігі В падапечныя Уладзіміра Шындзікава згулялі ўнічыю са зборнай Паўночнай Македоніі - 1:1, забяспечыўшы сабе першае месца і павышэнне ў класе.

Малодшая каманда (U-17) 10 кастрычніка атрымала сваю трэцюю вікторыю ў 1-й групе лігі В, разграміўшы ў Люксембургу грузінскую зборную з лікам 9:0. У гэтай сустрэчы чатыры мячы забіла Ганна Сіняўская. Раней падапечныя Марыны Ліс таксама ўпэўнена перамаглі равесніц з Арменіі - 6:0 і Люксембурга - 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі