Фота Беларускай федэрацыі біятлона
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цюмені завяршылася першынство Расіі па біятлоне сярод юніёраў з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На спаборніцтвах выступілі біятланісты ва ўзросце ад 19 да 21 года, якія разыгралі шэсць камплектаў медалёў. Прадстаўнікі нашай краіны выйгралі дзве сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароды. У індывідуальнай гонцы ў юнакоў другі рэзультат паказаў Дзяніс Яромаў, у кветкавую цырымонію таксама трапілі Канстанцін Бабураў (5-е месца) і Андрэй Гаўрош (6-е). У гэтай жа дысцыпліне ў дзяўчат лепшай з беларусак стала Ганна Песцерава, якая заняла восьмы радок.
У гонцы з масавым стартам серабро заваяваў Аляксандр Галяк, а па выніках сінгл-мікста на трэцюю прыступку п'едэстала падняліся Ганна Макарская і Дзяніс Яромаў. Сёння ў заключным відзе праграмы - класічнай змешанай эстафеце - беларускі квартэт у складзе Валерыі Вячэрскай, Вікторыі Шашковай, Аляксея Логвінава і Андрэя Гаўроша фінішаваў на чацвёртай пазіцыі.-0-