Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя баскетбалісты з чатырох краін стануць удзельнікамі 27-га турніру памяці першага міністра спорту і турызму, першага прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Рыжанкова, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах, якія пройдуць на пляцоўцы сталічнага РДВАР з 6 па 8 снежня, выступяць каманды юнакоў і дзяўчат (U-16) з Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана і Расіі. У турніры юнакоў нашу краіну прадставіць каманда, якую трэніруе Андрэй Клемезь, а дружына дзяўчат згуляе пад кіраўніцтвам Вікторыі Дацун. Год таму пераможцамі гэтых спаборніцтваў і ў юнакоў, і ў дзяўчат сталі расійскія баскетбалісты.
Турнір памяці першага міністра спорту і турызму, першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Уладзіміра Рыжанкова заснаваны ў 1996 годзе. За свае заслугі Уладзімір Мікалаевіч удастоены званняў "Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту", "Заслужаны трэнер БССР", узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.-0-