Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2022, 11:17

Юныя баскетбалісткі Беларусі і Расіі згуляюць на турніры памяці Сямёна Халіпскага

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя баскетбалісткі Беларусі і Расіі прымуць удзел у традыцыйным турніры памяці заслужанага трэнера СССР Сямёна Халіпскага, які пройдзе ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу трох дзён на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту згуляюць чатыры зборныя дзвюх краін: Беларусь (U-18), Беларусь (U-16), Расія (U-18), Расія (U-16). Матчы пройдуць у адзін круг, 15 ліпеня пачатак спаборніцтваў у 15.30, 16 і 17 ліпеня - у 12.00. Уваход на трыбуны свабодны. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ўсе паядынкі ў прамым эфіры. Турнір арганізавалі Беларуская федэрацыя баскетбола, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, РЦАП па гульнявых відах спорту "Палац спорту" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Сямён Халіпскі - адзн з самых вядомых беларускіх баскетбольных спецыялістаў. Пад яго кіраўніцтвам спартсменкі мінскага "Гарызонта" двойчы станавіліся прызёрамі чэмпіянату Савецкага Саюза: у 1989 годзе заваявалі серабро, а ў 1991-м - бронзу. Затым узначальваў нацыянальную зборную Беларусі, а таксама паспяхова працаваць у клубах Польшчы, Ізраіля і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі