Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2023, 19:25

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі заняла чацвёртае месца на турніры 3x3 у Астане

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На "Барыс-Арэне" ў Астане прадаўжаецца міжнародны турнір па хакеі Eurasia Jastar Cup-2023, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць чатыры каманды: Беларусь (U18), Казахстан (U18), Расія (U16), а таксама жаночая зборная Расіі. У панядзелак у рамках Кубка адбыўся турнір па хакеі ў фармаце 3x3. У паўфінале наша каманда ўступіла расійскім юнакам з лікам 1:3, адзіную шайбу ў складзе беларусаў правёў Цімур Літвінаў. Сапернікам нашых юніёраў у матчы за трэцяе месца стала жаночая зборная Расіі, якая ў сваім паўфінале прайграла гаспадарам лёду. Мінімальную перамогу ў "бронзавым" матчы атрымалі дзяўчаты - 1:0.

На міжнародным турніры Eurasia Jastar Cup - 2023 юніёрская зборная Беларусі правяла ўжо дзве сустрэчы: у дэбютнай гульні 4 лютага наша каманда перамагла равеснікаў з Казахстана (4:2), а напярэдадні не справілася са зборнай Расіі (U16) (1:3). Трэці і заключны матч турніру наша каманда згуляе ў аўторак супраць жаночай расійскай зборнай, паядынак стартуе ў 11.30 па мінскім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі