ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 красавіка 2021, 11:16

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі перамагла Латвію на ЧС у ЗША

Фота з архіва
Фота з архіва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная Беларусі (U-18) перамагла равеснікаў з Латвіі з лікам 6:2 (1:0, 3:1, 2:1) на чэмпіянаце свету па хакеі ў гэтай узроставай групе, які прадаўжаецца ў ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч прайшоў з перавагай зборнай Беларусі, якая адкрыла лік ужо на 3-й мінуце. Фёдар Нікалаеня адгукнуўся на пас Івана Аношкі і закінуў першую шайбу. Латвійская каманда да сярэдзіны першага перыяду перахапіла ініцыятыву, але іх рэалізацыя пакідала жадаць лепшага. Да таго ж ігракі сапернікаў беларусаў двойчы выдаліліся.

Не паспеў стартаваць другі перыяд, як Даніла Клімовіч і Ягор Клаўдзіеў двойчы паразілі вароты латвійскай дружыны. На гэтыя галы сапернікі адказалі ўзяццем варот Марцінса Лавіньша, які рэалізаваў большасць. Маглі падапечныя Алега Сарокіна вызначыцца і яшчэ раз, але калі галкіпер Ціхан Чайка ўжо не мог нічым дапамагчы сваёй дружыне, шайба трапіла ў штангу. На 38-й мінуце матчу беларусы закінулі яшчэ раз. Зноў вызначыўся Даніла Клімовіч.

У трэцім перыядзе беларусы яшчэ двойчы засмуцілі латвійскую дружыну, вызначыліся Ілья Марозаў і Яраслаў Міхалёў, які паразіў пустыя вароты. У сапернікаў гол на свой рахунак запісаў Райнерс Дарзіньш.

Пасля гэтай сустрэчы турнірнае становішча ў групе "А" такое: Канада - 6 ачкоў (2 матчы), Беларусь - 6 (3), Швецыя - 6 (3), Швейцарыя - 3 (3), Латвія - 0 (3).

Такім чынам, за тур да завяршэння групавой стадыі юніёрскага чэмпіянату свету зборная Беларусі (U-18) гарантавала сабе месца ў чвэрцьфінале турніру незалежна ад выніку сустрэчы супраць равеснікаў з Канады. З імі каманда Дзмітрыя Шульгі згуляе 2 мая ў 4.00 па мінскім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі