22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты сталічнага "Юнацтва" сталі ўладальнікамі Кубка Прэзідэнта за перамогу ў плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі сезона 24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Званне чэмпіёнаў Беларусі падапечныя Сяргея Стася аспрэчвалі з "Віцебскам". Па ходзе серыі да чатырох перамог мінчане ўступалі з лікам 1:3, але затым атрымалі дзве вікторыі запар і зраўнавалі лічбы ў процістаянні. Фінал Кубка Прэзідэнта дайшоў да вырашальнага сёмага матчу пяты раз у гісторыі экстралігі і трэці раз за апошнія чатыры гады. Галоўны паядынак сезона 24/25 прыняла "Чыжоўка-Арэна".

У стартавай трэці сапернікі абышліся без закінутых шайбаў, галы пасыпаліся ўжо ў пачатку другога перыяду. Спачатку кідок дакладна ў дзявятку нанёс форвард мінчан Станіслаў Кучкін, праз 40 секунд выхад рэалізаваў Уладзіслаў Дземідовіч, а яшчэ праз паўтары хвіліны Дзмітрый Колышкін скарыстаўся памылкай галкіпера гасцей і трапіў у пустыя вароты - 3:0. Незадоўга да перапынку аўтарам чацвёртай шайбы гаспадароў стаў Павел Воранаў.

У заключнай трэці віцябчане падарылі фанатам надзею, вызначыўшыся двойчы за 20 секунд: Міхаіл Лістападаў рэалізаваў большасць, яшчэ адзін дакладны кідок нанёс Яўген Астанкоў. Зрабіць камбэк паўночнікам не ўдалося, замест гэтага "мядзведзі" прапусцілі ад Паўла Кулікова, які зняў усе пытанні аб зыходзе сустрэчы. У выніку 5:2 у вырашальным матчы і 4:3 у серыі на карысць мінчан.

Рэгулярны чэмпіянат экстралігі сезона 24/25 "Юнацтва" завяршыла на першым месцы, апярэдзіўшы "Віцебск" на чатыры ачкі. У чвэрцьфінале мінчане разабраліся з аршанскім "Лакаматывам" (4:0), а ў паўфінале таксама "ўсухую" выйгралі серыю ў "Дынама-Маладзечна". Сталічны клуб заваяваў Кубак Прэзідэнта 11-ы раз у гісторыі і ўпершыню з 2021 года. У трох папярэдніх сезонах чэмпіёнам краіны станавіўся жлобінскі "Металург".-0-