Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2021, 09:11

"Юнацтва" пракаменціравала выключэнне з розыгрышу хакейнай Лігі чэмпіёнаў

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Юнацтва" размясціла на афіцыйным сайце каментарый наконт выключэння з ліку ўдзельнікаў хакейнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БЕЛТА.

"Юнацтва" своечасова прадаставіла ўсе гарантыі, запытаныя хакейнай Лігай чэмпіёнаў, таму рашэнне заснавальнікаў Лігі аб адклiканнi нашай квоты стала даволі нечаканым. Апошні сезон нашага клуба ў Лізе чэмпіёнаў стаў самым паспяховым у гісторыі, таму мы былі натхнёны магчымасцю палепшыць свае дасягненні. На жаль, спорт сёння перастаў быць свабодным ад палітыкі, а націск, які аказваецца на спартыўныя і камерцыйныя брэнды, вырас у разы. Не ўсім удаецца процістаяць гэтаму націску. І цяпер хакейная Ліга чэмпіёнаў замест пошуку аптымальных шляхоў вырашэння складанасцей, што ўзніклі, вырашыла паддацца знешняму націску і адабраць у нашага клуба заслужанае права прадстаўляць увесь беларускі хакей на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі