Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2019, 13:36

"Юнацтва" па булітах перамагло "Нёман" у чэмпіянаце Беларусі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чарговым туры чэмпіянату Беларусі хакеісты мінскага "Юнацтва", уступаючы ў ходзе сустрэчы дзве шайбы, змаглі зраўнаваць лік і перамагчы гродзенскі "Нёман" у серыі булітаў - 3:2 Б (0:0, 0:2, 0:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе каманды гулялі на роўных і, нягледзячы на небяспечныя моманты, што ўзнікалі, вызначыцца не змаглі.

Пасля перапынку заяўку на перамогу зрабілі хакеісты з Гродна, якія спачатку выкарысталі большасць у сітуацыі, калі пяць ігракоў "Нёмана" былі на лёдзе супраць траіх мінчан. На 26-й хвіліне матчу вызначыўся Самі Екунен. А праз дзве хвіліны паядынку ўжо ў роўных складах падвоіў перавагу гродзенцаў Арцём Кіслы.

У трэцім перыядзе "Юнацтва" перахапіла ініцыятыву, двойчы прымусіўшы капітуляваць варатара гасцей. Шайбы на свой рахунак запісалі Іван Драздоў і Максім Парфеевец.

У авертайме хакеісты з Мінска і Гродна вырашылі не рызыкаваць, а ў серыі булітаў больш дакладнымі былі гаспадары "Чыжоўка-Арэны". Вырашальны штрафны кідок выканаў Усевалад Кашкар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі