Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2025, 12:54

"Юнацтва" і "Дынама-Маладзечна" адкрыюць паўфінальны раўнд Кубка Прэзідэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі сезона 2024/25 стартуе паўфінальная стадыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрку мацнейшых каманд сезона ўвайшлі сталічнае "Юнацтва", "Віцебск", "Гомель" і "Дынама-Маладзечна". Мінчане і паўночнікі занялі два верхнія радкі па выніках рэгулярнага чэмпіянату, але калі сталічны клуб у чвэрцьфінале ўпэўнена разабраўся з аршанскім "Лакаматывам" (4:0 у серыі), то віцябчане даціснулі "Брэст" толькі ў вырашальнай сёмай гульні (4:3). "Дынама-Маладзечна" нечакана выбіла з барацьбы трэцюю каманду "рэгуляркі" "Нёман" (4:2), а "Гомель" пакінуў убаку чэмпіёна трох папярэдніх сезонаў "Металург" (4:3).

Першую паўфінальную пару склалі "Юнацтва" і "Дынама-Маладзечна". Стартавы матч серыі да чатырох перамог адбудзецца сёння на "Чыжоўка-Арэне", пачатак - у 19:00. 26 сакавіка каманды зноў сыдуцца ў сталіцы, пасля чаго пераедуць у Маладзечна, дзе сустрэнуцца 28 і 30 сакавіка. Процістаянне "Віцебска" і "Гомеля" пачнецца заўтра на поўначы краіны, другі паядынак запланаваны на 27 сакавіка. Трэці і чацвёрты матчы прыме Гомель 29 і 31 сакавіка. У выпадку неабходнасці гульні з пятай па сёмую ў абедзвюх серыях пройдуць з 1 па 6 красавіка.

Мінскае "Юнацтва" з'яўляецца дзесяціразовым уладальнікам Кубка Прэзідэнта (2004, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2016, 2019, 2020, 2021), "Гомель" заваёўваў чэмпіёнскі тытул аднойчы (2003), "Віцебск" і "Дынама-Маладзечна" лепшымі камандамі Беларусі яшчэ не станавіліся.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі