Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Юнацтва" другі раз запар прайграла салігорскаму "Шахцёру" ў чэмпіянаце Беларусі

Спорт 20.09.2019 | 10:53

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнік Лігі чэмпіёнаў, сталічнае "Юнацтва" другі матч запар не змагло выйграць у прынцыповых сапернікаў з салігорскага "Шахцёра". Калі дамашні матч падапечныя Аляксандра Макрыцкага ўступілі па булітах, то ў гасцях развязка настала ў авертайме - 2:3 (1:0, 1:2, 0:0, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прапусціўшы ўжо на другой мінуце матчу пасля атакі Максіма Парфееўца, "гарнякі" не здаліся і зрабілі ўсё, каб выраўняць сітуацыю. Зрэшты, да канца першай трэці матчу лік на табло на карысць "Юнацтва" не змяніўся. Але ў другім перыядзе салігорцам усё ж удалося двойчы засмуціць варатара мінчан, пасля галоў Андрэя Фяклістава і Ігара Карабанава. "Юнацтва" прадэманстравала ўменне трымаць удар, і ў канцоўцы трэцяга перыяду лік стаў роўным. Вызначыўся Андрэй Антонаў. У далейшым абедзве каманды не змаглі засмуціць адна адну, матч перайшоў у авертайм. Калі ўжо здавалася, што булітаў не пазбегнуць, за паўтары мінуты да фінальнай сірэны камандзе з горада калійшчыкаў удалася выдатная атака, і Андрэй Фяклістаў прынёс сваёй дружыне вікторыю.

У астатніх матчах тура гродзенскі "Нёман" упэўнена разабраўся са жлобінскім "Металургам" - 4:0 (1:0, 2:0, 1:0). "Ліда" выдатна згуляўшы ў большасці, разграміла "Гомель" - 5:0 (1:0, 2:0, 2:0) і выйшла з апошняга месца ў экстралізе А. "Дынама-Маладзечна" на дамашняй арэне ў цудоўным па рэзультатыўнасці матчы абыграла "Магілёў" - 6:4 (3:1, 3:1, 0:2).

У турнірнай табліцы экстралігі А вяршэнствуе "Шахцёр", які на адно ачко апярэджвае "Нёман", і маладзечанскае "Дынама", у якіх па 18 пунктаў. У ідучага на 4-й пазіцыі Магілёва - 11 ачкоў. Далей размясціліся - Юнацтва 11 (6 матчаў), Гомель - 8, Ліда - 7, Металург-Жлобін - 5 ачкоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.