Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2022, 09:06

"Юнацтва" абыграла "Хімік" у стартавым матчы чвэрцьфіналу Кубка Прэзідэнта

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" на сваім лёдзе былі мацнейшыя за "Хімік" у матчы першага раўнда плэй-оф Кубка Прэзідэнта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча закончылася з лікам 2:0 на карысць дзеючых чэмпіёнаў Беларусі. Антон Сядоў вывеў мінчан наперад праз дзве з паловай мінуты пасля стартавага ўкідвання, у пачатку другой трэці перавагу гаспадароў умацаваў Уладзімір Роўба. Другі матч серыі да чатырох перамог паміж "Юнацтвам" і "Хімікам" адбудзецца ў сталіцы 11 сакавіка.

Раней 9 сакавіка "Шахцёр" у авертайме абыграў "Віцебск" - 3:2 і павёў у процістаянні. Старт серыям "Металург" - "Дынама-Маладзечна" і "Гомель" - "Нёман" будзе дадзены 10 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі