Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) прымуць старт у міжнародным турніры памяці Юрыя Марозава ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў матчы першага тура падапечныя Юрыя Мархеля сустрэнуцца з равеснікамі са зборнай Расіі. Заўтра беларусы правядуць дзве сустрэчы: спачатку яны будуць сапернічаць з выхаванцамі вядомага бразільскага клуба "Флуміненсе" з Рыа-дэ-Жанэйра, а потым згуляюць з мексіканскім "Дэпартыва Гвадалахара", 24 жніўня сустрэча з піцерскім "Зенітам", а 25 жніўня заключны паядынак супраць казахстанскага "Кайрата" з Алматы.
Турнір памяці заслужанага трэнера Савецкага Саюза Юрыя Марозава праводзіцца 17-ы раз, у мінулым годзе беларусы сталі яго пераможцамі, разграміўшы ў фінале "Кайрат" з лікам 5:0.-0-