Фота з архіва
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) сёння праводзяць два паядынкі на міжнародным турніры памяці Юрыя Марозава ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым з іх беларусы ўступілі равеснікам з бразільскага клуба "Флуміненсе" (Рыа-дэ-Жанэйра) з лікам 1:2. У складзе прайграўшых мяч забіў Раман Здухаў. У 17.00 пачнецца сустрэча з яшчэ адной заакіянскай камандай - мексіканскай "Дэпартыва Гвадалахара".
Учора ў першым туры падапечныя Юрыя Мархеля прайгралі юнацкай зборнай Расіі з рэзультатам 0:2. Бразільцы аказаліся мацнейшымі за выхаванцаў школы піцерскага "Зеніта" - 5:3, а мексіканцы перамаглі казахстанскі "Кайрат" з Алматы з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Заўтра беларускія футбалісты сустрэнуцца з "Зенітам", а 25 жніўня завершаць турнір матчам з "Кайратам".
Турнір памяці заслужанага трэнера Савецкага Саюза Юрыя Марозава праводзіцца ўжо 17-ы раз. Год таму беларусы сталі яго пераможцамі, разграміўшы ў фінале "Кайрат" з лікам 5:0, а ў 2022 годзе ўступілі ў вырашальным паядынку расійскай зборнай.-0-