Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2017, 12:18

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) стала пераможцам турніру ў Канадзе

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) стала пераможцам прэстыжнага міжнароднага турніру Mac's Midget AAA World Invitational Tournament у канадскім Калгары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным фінальным матчы, які прайшоў на арэне Scotiabank Saddledome, што ўмяшчае амаль 20 тыс. гледачоў, беларускія хакеісты выйгралі ў сапернікаў з каманды Saskatoon Contacts - 6:1 (2:0, 1:0, 3:1). Галявыя дублі ў праведзенай сустрэчы на рахунку Васіля Філяева і Паўла Ажгірэя. Таксама дакладнымі кідкамі ў фінале вызначыліся Дзмітрый Саўрыцкі і Іван Някрасаў.

У ходзе турніру ў Калгары, што праводзіцца штогод з 1978 года, падапечныя Уладзіміра Магдзеева былі мацнейшыя ва ўсіх чатырох матчах і занялі першае месца ў групе. У чвэрцьфінале юныя беларускія хакеісты нанеслі паражэнне Red Deer Optimist Chiefs - 4:0, а ў паўфінале былі мацнейшыя ў авертайме Cariboo Cougars з лікам 5:4.

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі да 17-і гадоў другі раз прымала ўдзел у міжнародным турніры Mac's Midget AAA World Invitational Tournament.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі