Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2019, 17:30

Яўген Лісавец і Крысціян Хенкель пакінулі ХК "Дынама-Мінск"

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" Яўген Лісавец і Крысціян Хенкель пакінулі сталічны клуб, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "бела-сініх".

Яўген Лісавец перайшоў у стан "зуброў" у сезоне-2013/2014. Мінулы чэмпіянат ён завяршыў з 25 ачкамі - гэта пяты рэзультат у камандзе.

Крысціян Хенкель стаў выступаць за мінскае "Дынама" ў сезоне-2016/2017, у розыгрышы чэмпіянату КХЛ, які завяршыўся, стаў другім у камандзе па сістэме "плюс/мінус".

"Прыемна, што "Дынама", якое створана, каб садзейнічаць прагрэсу нашых хакеістаў, служыць трамплінам для таленавітых беларусаў. "Зубры" адкрылі для КХЛ Корабава і Стася, пасадзейнічалі пападанню на драфт НХЛ Ягора Шаранговіча, зусім нядаўна адпусцілі ў топ-клуб Буйніцкага. Пры гэтым у нас вызваляюцца пазіцыі для новых імён", - сказаў генеральны дырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.

Як паведамляюць СМІ, плануецца, што Крысціян Хенкель прадоўжыць выступаць у казанскім "Ак Барсе", а Яўген Лісавец - ва ўфімскім "Салаваце Юлаеве".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі