Уладзіслаў Яцкевіч. Фота sport5.by
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзіслаў Яцкевіч з БАТЭ прызнаны лепшым іграком 29-га тура нацыянальнага футбольнага чэмпіянату па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пераможным паядынку з наваполацкім "Нафтанам" на полі "Барысаў-Арэны" 23-гадовы нападаючы гаспадароў быў сапраўдным лідарам каманды, забіўшы тры з пяці мячоў у вароты гасцей. Футбалісты БАТЭ выйгралі з сухім лікам 5:0 і, набраўшы 40 ачкоў, займаюць дзявятае месца ў турнірнай табліцы.
Аўтарам самага прыгожага гола перадапошняга тура чэмпіянату краіны названы паўабаронца "Мінска" Кірыл Забелін, які ў канцы сустрэчы ў Мазыры эфектным ударам паразіў вароты "Славіі". У выніку мінчане змаглі здабыць валявую вікторыю з рэзультатам 3:2 і ўзняліся на пятую пазіцыю.
Пасля сустрэч 29-га тура вызначыліся ўсе прызёры - золата ўпершыню заваяваў "МЛ Віцебск", серабро ў мінскага "Дынама", уладальнікам бронзавых узнагарод стала "Славія." Вышэйшую лігу пакінуць футбалісты "Слуцка" і "Маладзечна", якіх у наступным сезоне заменяць "Баранавічы" і магілёўскі "Днепр".
Усе паядынкі заключнага тура пройдуць 29 лістапада: "Дынама" (Мінск) - "МЛ Віцебск", "Гомель - "Смаргонь", "Іслач" (Мінскі раён) - "Нёман" (Гродна), "Мінск" - БАТЭ, "Віцебск" - "Славія", "Нафтан" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Маладзечна" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Слуцк" - "Дынама" (Брэст).-0-