Сцяг Аўторак, 24 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2025, 09:47

Яраслаўскі "Лакаматыў" упершыню ў гісторыі заваяваў Кубак Гагарына
 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты яраслаўскага "Лакаматыва" сталі чэмпіёнамі Кантынентальнай хакейнай лігі ў сезоне-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Ігара Нікіціна аспрэчвалі Кубак Гагарына з чэлябінскім "Трактарам". Першы матч серыі да чатырох перамог забралі ўральцы, але потым "чыгуначнікі" атрымалі тры вікторыі запар. Пяты паядынак фіналу адбыўся 21 мая ў Яраслаўлі. Асноўны час завяршыўся ўнічыю, а ў авертайме аўтарам "залатога гола" ў складзе гаспадароў стаў Максім Шалуноў. У выніку 2:1 у матчы і 4:1 у серыі.

Па выніках рэгулярнага чэмпіянату сезона-24/25 "Лакаматыў" паказаў лепшы рэзультат у Заходняй канферэнцыі (102 ачкі) і стаў уладальнікам Кубка Кантынента за першае месца ў агульнай табліцы лігі. На старце плэй-оф яраслаўцы прайшлі ніжагародскае "Тарпеда" (4:0), потым выбілі з барацьбы омскі "Авангард" (4:3), а ў паўфінале прайшлі ўфімскі "Салават Юлаеў" (4:1).

"Лакаматыў" заваяваў галоўны трафей КХЛ з трэцяй спробы: у вырашальнай серыі 2009 года яраслаўцы не справіліся з казанскім "Ак Барсам" (3:4), а ў мінулым сезоне не змаглі выйграць ніводнага матчу ў магнітагорскага "Металурга" (0:4). На рахунку "Трактара" цяпер два прайграныя фіналы - у 2013 годзе чэлябінцы ўступілі Кубак Гагарына маскоўскаму "Дынама"(2:4).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі