Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Японцы лідзіруюць у медальным заліку летняй Універсіяды, беларусы - 25-я

Спорт 12.07.2019 | 14:53
Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля 11 дзён спаборніцтваў ХХХ Сусветнай летняй Універсіяды, якая праходзіць у Неапалі, на рахунку беларускай зборнай тры медалі (1 залаты, 1 сярэбраны, 1 бронзавы), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда ў агульным медальным заліку займае 25-е месца. Лідзіруе зборная Японіі - 55 узнагарод (22 залатыя, 16 сярэбраных, 17 бронзавых), на другой пазіцыі размясціліся атлеты з ЗША - 49 медалёў (21 залаты, 16 сярэбраных, 12 бронзавых). Замыкаюць тройку мацнейшых спартсмены з Кітая, на іх рахунку 35 узнагарод (20 залатых, 11 сярэбраных, 4 бронзавыя).

Першую ўзнагароду зборнай Беларусі заваяваў плывец Рыгор Пякарскі на дыстанцыі 50 м батэрфляем, стаўшы трэцім. Таксама на рахунку зборнай серабро гімнаста Ягора Шарамкова ў апорным скачку, на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падымалася спартсменка ў бегу на 200 м Хрысціна Ціманоўская.

У Неапалі беларусы пэўныя надзеі на высокія мсецы звязваюць з выступленнем у мастацкай гімнастыцы, каманда ўжо кваліфікавалася ў фіналы практыкаванняў з абручом і мячом, а сёння выступіць з булавамі і стужкай.

Летняя Універсіяда завершыцца ў Італіі 14 ліпеня. У спаборніцтвах прымаюць удзел каля 8 тыс. атлетаў са 170 краін, разыгрываюцца 222 камплекты медалёў. На летняй Універсіядзе 2017 года ў кітайскім Тайбэі беларускія спартсмены заваявалі дзевяць узнагарод: тры залатыя, чатыры сярэбраныя і дзве бронзавыя.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.