Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2020, 19:53

Японія мае намер правесці Алімпіяду ў намечаныя тэрміны

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ па выніках відэаканферэнцыі з лідарамі G7 добіўся падтрымкі наконт правядзення летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў з улікам сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса, інфармуе ТАСС са спасылкай на паведамленне МЗС Японіі.

У паведамленні гаворыцца, што японскі прэм'ер-міністр "хацеў бы правесці Алімпіяду як доказ таго, што чалавецтва змагло пераадолець новы каранавірус". У час відэаканферэнцыі лідары краін "сямёркі" не рабілі заяў аб пераносе або адмене маючых адбыцца Гульняў у сувязі з пандэміяй COVID-19.

Улады Японіі прытрымліваюцца пазіцыі, згодна з якой каранавірус не перашкодзіць правядзенню Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа. Ідэя правядзення гэтых спаборніцтваў без гледачоў таксама катэгарычна не прынята японскімі ўладамі. Міжнародны алімпійскі камітэт, аргкамітэт "Токіа-2020" і адміністрацыя японскай сталіцы супрацоўнічаюць, каб Алімпіяда прайшла згодна з планам.

Летнія Алімпійскія гульні павінны адбыцца ў Токіа з 24 ліпеня па 9 жніўня, Паралімпіяда - з 25 жніўня па 6 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі