Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 чэрвеня 2020, 10:15

Яхшыбоеў прызнаны лепшым іграком 15-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Джасурбек Яхшыбоеў прызнаны лепшым іграком 15-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным паядынку з мазырскай "Славіяй" (5:0) узбекскі форвард сталічнага "Энергетыка-БДУ" аформіў галявы дубль і асісціраваў партнёрам пры яшчэ двух узяццях варот. 23-гадовы Джасурбек Яхшыбоеў другі раз стаў лепшым іграком тура, да гэтага ён прызнаваўся лаўрэатам у стартавым туры. Цяпер ён узначальвае бамбардзірскую гонку беларускага першынства, забіўшы дзевяць мячоў.

Раней лепшымі ігракамі тура прызнаваліся Ігар Кузьмянок ("Іслач", Мінскі), Кірыл Паўлючак ("Гарадзея"), Зоран Марушыч ("Нёман", Гродна), Павел Савіцкі ("Дынама", Брэст), Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Іван Бахар ("Дынама", Мінск), Габрыэль Рамас, Валерый Гарбачык, Луіс Велозу (усе - "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Мікіта Мельнікаў, Міхаіл Бараноўскі (абодва - "Славія", Мазыр), Дзмітрый Падстрэлкаў ("Шахцёр", Салігорск), Дзяніс Панкратаў ("Слуцк").

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, які набраў 30 ачкоў, на тры балы менш у футбалістаў "Шахцёра", "Нёман", "Энергетык-БДУ" і "Тарпеда-БелАЗ" маюць па 26 ачкоў.

Матчы 16-га тура 30-га чэмпіянату Беларусі пройдуць 3-5 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі