
Фота pressball.by
27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард "Нью-Джэрсі" Ягор Шаранговіч вызначыўся адной закінутай шайбай у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць "Атавы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ягор Шаранговіч вызначыўся ў сярэдзіне трэцяга перыяду - да таго моманту "Дэвілз" уступілі саперніку 3:4 і шайба беларуса дала магчымасць перавесці сустрэчу ў авертайм. Перамагчы "д'яблам", аднак, не ўдалося - паядынак закончыўся з лікам 5:4 на карысць "Атавы". Усяго Ягор правёў на лёдзе 18 з паловай хвілін і нанёс 4 кідкі па варотах.
У 74 матчах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ Ягор Шаранговіч набраў 46 (24+22) балаў. "Нью-Джэрсі" не змог прабіцца ў плэй-оф, да заканчэння сезона камандзе засталося правесці дзве сустрэчы.-0-