Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2022, 14:16

Ягор Шаранговіч закінуў 15-ю шайбу ў сезоне НХЛ

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі" Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Шаранговіча гасцявала ў лідара Ціхаакіянскага дывізіёна - "Калгары Флэймс". Ягор вызначыўся ў пачатку фінальнай трэці, для "Дэвілс" гэта шайба стала трэцяй у матчы. Аднак намаганні беларуса "д'яблам" не дапамаглі, "Калгары" стаў мацнейшым - 6:3. Усяго Ягор правёў на лёдзе 17 з палавінай мінут і нанёс пяць кідкоў, стаўшы лепшым у камандзе па гэтым паказчыку. У 55 гульнях сезона Шаранговіч набраў 33 (15+18) ачкі.

"Нью-Джэрсі" з 49 ачкамі ідзе на сёмым месцы ў Сталічным дывізіёне НХЛ, адстаючы ад зоны плэй-оф на 27 балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі