Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2022, 11:16

Ягор Шаранговіч закінуў 14-ю шайбу ў сезоне НХЛ

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі" Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Шаранговіча прымала лідара сезона НХЛ - "Каларада". У пачатку другога перыяду госці вялі з лікам 3:0, але потым "д'яблы" закінулі пяць шайбаў запар і ў выніку дабіліся перамогі - 5:3. Беларус вызначыўся голам у пустыя вароты ў канцоўцы сустрэчы, таксама ў актыве Ягора асістэнцкі бал пры другім узяцці варот. Усяго за 51 гульню сезона Шаранговіч набраў 30 (14+16) ачкоў.

У другім матчы дня "Арызона" разграміла "Дэтройт" 9:2, беларускі абаронца "каётаў" Уладзіслаў Калячонак правёў на лёдзе больш за 17 мінут і зарабіў паказчык карыснасці "+2".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі