Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2022, 09:43

Ягор Шаранговіч набраў тры ачкі ў матчы НХЛ

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі Дэвілс" Ягор Шаранговіч набраў тры ачкі ў матчы Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Асабісты рэкорд рэзультатыўнасці за гульню Шаранговіч паўтарыў у матчы "д'яблаў" супраць "Сент-Луіса". Усе рэзультатыўныя дзеянні беларус зрабіў у трэцім перыядзе: спачатку Ягор закінуў дзявятую шайбу ў сезоне, зрабіўшы лік 3:3, а затым двойчы асісціраваў капітану каманды Ніка Хішыру. "Нью-Джэрсі" ў выніку атрымаў перамогу - 7:4.

У 41-м матчы сезона Шаранговіч набраў 21 рэзультатыўны бал (9+12). "Дэвілс" з 39 ачкамі ідуць на сёмым месцы ў сталічным дывізіёне НХЛ, адстаючы ад зоны плэй-оф на 22 балы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі