Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2019, 14:13

Ягор Герасімаў упершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў упершыню ў кар'еры падняўся ў першую сотню сусветнага рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні 26-гадовы Ягор Герасімаў займаў 119-е месца, а пасля выхаду ў паўфінал турніру ў Санкт-Пецярбургу перамясціўся на 21-ы радок уверх і цяпер знаходзіцца на 98-й пазіцыі, маючы ў сваім актыве 565 ачкоў.

У топ-10 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) змяненняў не адбылося:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 9865 ачкоў,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9225,

3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 7130,

4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5305,

5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4415,

6. Аляксандр Звераў (Германія) - 4095,

7. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3420,

8. Кеі Нісікоры (Японія) - 3330,

9. Карэн Хачанаў (Расія) - 2810,

10. Раберта Баўтыста Агут (Іспанія) - 2530.

У першай дзясятцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) становішча такое:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 6446 ачкоў,

2. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6125,

3. Эліна Світоліна (Украіна) - 5160,

4. Наомі Осака (Японія) - 5011,

5. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4835,

6. Сімона Халеп (Румынія) - 4803,

7. Петра Квітава (Чэхія) - 4326,

8. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4225,

9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3935,

10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3738.

Беларуска Арына Сабаленка апусцілася на адну пазіцыю і займае цяпер 14-е месца, набраўшы 2785 ачкоў. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 47-м радку (1116 ачкоў), у Аляксандры Сасновіч 51-я пазіцыя (1071).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі